Щелкните по любому пожеланию, чтобы вставить его в текст сообщения.
...Як мне здужаць ураган і вецер,
Вечны мой, зацяты, страшны бой?
Як мне, моцнаму, пражыць на свеце
Без цябе, танюткай і слабой?
(Уладзімір Караткевіч)
Каханне наша, як пажар.
Але ніхто яго не тушыць.
Шугае полымя да хмар
І спапяляе жарам душы.
А навакол — такая ціш.
Дзіўлюся і не заўважаю:
Ты гэтым полымем гарыш.
Я ў гэтым полымі — згараю…
(Леанід Пранчак)
Я не паспела Вас разгледзець,
я не паспела Вас адчуць…
Каму так сонца ярка свеціць,
так птушкі голасна пяюць?
Каму так першая лістота
лагодзіць зелена пагляд?
Каму з шырокаю шчадротай
вось-вось успыхне майскі сад?..
Я не паспела падзівіцца, —
такім кароткім здаўся час.
Я не паспела зноў рашыцца
сказаць, як я кахаю Вас…
(Соф’я Шах)
Мне доўгае растанне з Вамі
Чарней ад Вашых чорных кос.
Чаму ж нядобры час прынёс
Мне доўгае растанне з Вамі?
Я пабляднеў ад горкіх слёз
І трыялет пачаў славамі:
Мне доўгае растанне з Вамі
Чарней ад Вашых чорных кос.
(Максім Багдановіч)
Ты здольная даць майму сэрцу святло
І цемру рассеяць маёй адзіноты.
Крануўшы душы патаемныя ноты,
Ты здольная даць майму сэрцу святло.
Ты вабіш мяне чысцінёю і цнотай,
Як сонца, што ранняй парой узышло —
Ты здольная даць майму сэрцу святло
І цемру рассеяць маёй адзіноты.
(Мікола Касцюкевіч)
|  |
| Отправить открытку: |
|
в
|
Нажав кнопку, вы увидите,
как будет выглядеть ваша открытка. При желании вы сможете вернуться и внести изменения.
|