Щелкните по любому пожеланию, чтобы вставить его в текст сообщения.
Напярэдадні Новага года
шлём свае віншаванні-зычэнні небу,
а яно — усёй зямлі.
Сняжынкі.
(Алесь Разанаў)
Новы год ідзе крокам бадзёрым,
крокам звонкім, як сам, маладым,
рассцілае надзеі узорныя,
гоіць крыўдаў і ранаў сляды.
(Ларыса Геніюш)
Цёпла, міла ля печы —
Дровы дзед прывёз.
За акном зімовы вечар
і трашчыць мароз.
(Ларыса Геніюш)
Сягоньня сьвята, і я сьвяткую,
замест у царкоўцы — у небе аўтар,
сэрца малітву пяе сьвятую
Табе, сусьвету любы Ўладар.
(Ларыса Геніюш)
На дварэ — мароз.
Снег да стрэх прырос.
Змерзлі рукі,
Змерзлі ногі,
Стаў чырвоным нос.
Ой, мароз, мароз!
Шчыпле твар да слёз,
Цёпла толькі снежнай бабе,
Ды не ляскае зубамі
Белы Дзед Мароз.
(Ларыса Геніюш)
|  |
| Отправить открытку: |
|
в
|
Нажав кнопку, вы увидите,
как будет выглядеть ваша открытка. При желании вы сможете вернуться и внести изменения.
|